У Турцыі выдалі ордары на арышт 42 журналістаў

25.07.2016 / 10:47

Праваахоўныя органы Турцыі санкцыянавалі арышт 42 журналістаў, якія падазраюцца ў датычнасці да арганізацыі прыхільнікаў Фехтулаха Гюлена, якога ўлады краіны лічаць ідэолагам спробы вайсковага перавароту.

Ордары на арышт журналістаў выдадзены стамбульскім упраўленнем Генпракуратуры па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю.

Сярод іншых, выдадзены ордар на арышт вядомай аглядальніцы і тэлекаментатара Назлы Ылыджак — былой паплечніцы прэзідэнта Эрдагана, якая перайшла ў апазіцыю пасля разгону ўладамі акцыі пратэсту на плошчы Таксім у Стамбуле ў 2013 годзе.