Жанчына на 9-м месяцы цяжарнасці збегла з радзільні на высокіх абцасах і ў кароткай ружовай сукенцы

25.07.2016 / 11:10

Міліцыя шукае 30-гадовую жанчыну, якая больш за суткі назад сышла з Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вядома, што яна каля 4:00 24 ліпеня самавольна пакінула медыцынскую ўстанову. З сабой у пацыенткі было два поліэтыленавыя пакеты з адзеннем.

У момант сыходу жанчына была апранута ў кароткую ружовую сукенку і чорныя туфлі на высокім абцасе, чорныя калготкі.

Жанчына жыве ў Гродне ў дачным кааператыве «Хімік». Яна знаходзіцца на 9-м месяцы цяжарнасці і павінна быць пад медыцынскім наглядам.