Вужака запаўзла ў аўто да мінчука — ён выклікаў ратавальнікаў

25.07.2016 / 11:21

У цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне ад ўсхваляванага кіроўцы: у салон яго легкавога аўтамабіля забралася змяя.

Самастойна разабрацца з паўзуном мужчына не рызыкнуў і выклікаў ратавальнікаў.

Супрацоўнікі ведамства дасталі жывёлінку пры дапамозе адмысловага абсталявання.

Высветлілася, што гэта вуж.