Прэм'ер Венгрыі назваў Трампа найлепшым выбарам для Еўропы

25.07.2016 / 11:39

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан мяркуе, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп будзе найлепшым выбарам для Еўропы.

Пра гэта паведамляе EUobserver.

«Я не ўдзельнічаю ў кампаніі Дональда Трампа. Я ніколі б не падумаў, што буду лічыць Трампа найлепшым выбарам для Еўропы і для Венгрыі», - заявіў Орбан.

«Але я прыслухоўваўся да кандыдата, і я павінен сказаць вам, што ён зрабіў тры прапановы па барацьбе з тэрарызмам. Як еўрапеец, я б наўрад ці сфармуляваў лепш тое, што трэба Еўропе», - адзначыў ён.

Орбан таксама пагадзіўся з прапановай Трампа спыніць палітыку «змены рэжыму».

«Гэты выдатны амерыканскі кандыдат у прэзідэнты заклікаў пакончыць з палітыкай «экспарту дэмакратыі». Я не мог бы сказаць лепш», - падкрэсліў прэм'ер Венгрыі.