Турцыя назвала дату візіту Эрдагана ў Расію

26.07.2016 / 10:44

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 9 жніўня наведае Санкт-Пецярбург, заявіў віцэ-прэм'ер Мехмет Шымшэк.

У праграму візіту Эрдагана, па словах віцэ-прэм'ера Турцыі, уваходзіць сустрэча з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, паведамляе meduza.io са спасылкай на Daily Sabah.

Нагадаем, што раней паведамлялася пра візіт Эрдагана ў Мінск у канцы ліпеня, але ўчора было заяўлена, што візіт перанесены на нявызначаны тэрмін.