Лукашэнка выдаткаваў грошы на аздараўленне японскіх падлеткаў у «Зубраняці»
29.07.2016 / 09:14
Падлеткі з пацярпелых у выніку стыхійных бедстваў у 2011 годзе тэрыторый Японіі пройдуць аздараўленне ў Беларусі.
Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі іх адпачынку падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Аздараўленне з 2 па 10 жніўня 2016 года пройдуць 32 падлеткі з Японіі. Такі адпачынак арганізуецца з 2012 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». У праграму адпачынку будуць уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе аздараўленчага цэнтра «Зубраня» і медыцынскае абследаванне ў Мінску, разнастайныя экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў сталіцы і рэгіёнах.