Больш за 100 вёсак пашкоджаныя на Міншчыне ад пятнічнай навальніцы 

30.07.2016 / 12:52

У выніку праходжання шквалістага ветру па тэрыторыі Мінскай вобласці 29 ліпеня пашкоджаныя 14 аб'ектаў у Любанскім і Стаўбцоўскім раёнах: шэсць жылых дамоў, два аб'екты сацкультбыту, шэсць сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку пяць малочна-таварных ферм, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

137 населеных пунктаў у 11 раёнах вобласці былі адключаныя ад электразабеспячэння. На 6.00 30 ліпеня без электрычнасці заставаліся 11 населеных пунктаў.

Акрамя таго, у розных раёнах Мінскай вобласці працягваюцца работы па ліквідацыі разбурэнняў, прычыненых стыхіяй у перыяд з 11 па 28 ліпеня.