Да Дня горада на плошчы Свабоды ў Мінску паставяць помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу ФОТА

01.08.2016 / 12:32

Да Дня горада на плошчы Свабоды ў Мінску ўсталююць скульптурную кампазіцыю «Жыхары Мінска XIX стагоддзя: кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — стваральнікі беларускай нацыянальнай оперы».

Пра гэта паведаміў 1 жніўня дырэктар КУП «Мінская спадчына» Павел Шыкунец на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.