Сям'я з Расіі трапіла ў рэанімацыю пасля ДТЗ у Барысаўскім раёне

Здарэнне адбылося ўдзень 2 жніўня на 422-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.

04.08.2016 / 09:17

Фота ДАІ.

Як паведамляе сайтаbw.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці, аўтамабіль Citroen С4 рухаўся ў накірунку беларускай сталіцы. 52-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з водапрапускной трубой.

Траўмы атрымалі пасажыры — 50-гадовая жанчына і 15-гадовы падлетак (усе — грамадзяне Расіі). Іх шпіталізавалі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Мяркуецца, што яго прычынай стала стомленасць кіроўцы.