За год у Расіі знішчана 7,5 тысяч тон «санкцыйнай» прадукцыі

05.08.2016 / 20:03

У Расіі з 6 жніўня мінулага года знішчана больш за 7,5 тысяч тон санкцыйнай прадукцыі, паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.

ria.ru

Як растлумачылі ў ведамстве, асноўную долю склала раслінная прадукцыя (7,282 тысяч тон), жывёлагадоўчай прадукцыі знішчана на 228,6 тон.

«Асабліва хітрыя спосабы ўвозу нелегальнай жывёлагадоўчай прадукцыі былі выяўленыя ў Ленінградскай вобласці, дзе пад выглядам жавальнай гумкі, сокаў, хімічнай і іншай прадукцыі спрабавалі завезці забароненую мясную», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле дадзеных Рассельгаснагляда, больш за ўсё жывёлагадоўчай прадукцыі было знішчана ў Ленінградскай, Белгарадскай, Калінінградскай абласцях, па знішчаных кантрабандных садавіне і гародніне лідзіруюць Бранская, Смаленская і Цвярская вобласці.