Прэзентавалі новую форму зборнай Беларусi па футболе: па-беларуску і з арнаментам ФОТЫ

У кінатэатры Silverscreen прэзентавалі новую форму зборнай Беларусi па футболе. Яшчэ месяц таму хадзілі чуткі пра форму з нацыянальным арнаментам. І чуткі апраўдаліся.

09.08.2016 / 14:59

Больш за тое, новая форма мае беларускамоўную назву «Белыя крылы».

Аляксандр Глеб.

Кожнаму наведвальніку прэзентацыі падарылі фірмовыя майкi.

Віталь Радзівонаў.

Амаль усе футбалісты, якія прэзентавалі форму, дзяліліся сваімі ўражаннямі па-беларуску.

Прэзентацыю праводзіў беларускамоўны спартыўны каментатар Змiцер Герчыкаў, а запрошаны гурт Navi выконваў песні на роднай мове.

Форма брамнiка зборнай Беларусi.

Дадатковая форма.

Асноўная форма.

Наведвальнікі прэзентацыі ацанілі новую стылёвую форму зборнай і пры канцы імпрэзы выгуквалі «Прыгажуны!».

МН