Серэна Уільямс сенсацыйна прайграла ў 1/8 фіналу ў Рыа

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс выбыла з алімпійскага турніру ў Рыа-дэ-Жанейра пасля паразы ў 1/8 фіналу.

10.08.2016 / 07:51

Серэна Уільямс. GETTY IMAGES.

Уільямс саступіла ўкраінскай тэнісістцы Эліне Світолінай з лікам 4:6, 3:6. У наступным раўндзе Світоліна сустрэнецца з прадстаўніцай Чэхіі Петрай Квітавай.

У мінулую нядзелю Серэна і Вінус Уільямс прайгралі ў сваім стартавым матчы на Гульнях у Рыа, пацярпеўшы паразу ад чэшскіх тэнісістак Люсі Шафаржовай і Барбары Стрыцовай.

Эліна Світоліна. Фота AFP.

Такім чынам, алімпійскія чэмпіёнкі 2000, 2008 і 2012 гадоў упершыню ў сваёй кар'еры прайгралі матч у парным разрадзе на Алімпійскіх гульнях.

34-гадовая Серэна Уільямс з'яўляецца пераможцай 38 турніраў Вялікага шлема, чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў 2012 года ў жаночым адзіночным разрадзе і трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у парным разрадзе.