Адзіны ў гісторыі спорту: Майкл Фэлпс заваяваў 21-ы залаты алімпійскі медаль

Амерыканскі плывец Майкл Фэлпс заваяваў сваё 21-е алімпійскае золата ў эстафеце 4x200 метраў вольным стылем на Гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

10.08.2016 / 10:44

Фота qzprod.files.wordpress.com.

Некалькімі гадзінамі раней ён атрымаў залаты медаль у заплыве на 200 метраў батэрфляем.

Амерыканец паказаў вынік 1 хвіліна 53,36 секунды і ўсяго на 0,04 секунды апярэдзіў японскага плыўца Масато Сакаі.

Фэлпс стаў адзіным у гісторыі спорту 21-разовым алімпійскім чэмпіёнам.

Напярэдадні амерыканскі спартсмен заваяваў сваё 19-е алімпійскае золата, выйграўшы ў складзе зборнай ЗША ў эстафеце 4x100 вольным стылем.

На сённяшні дзень Майкл Фэлпс застаецца абсалютным рэкардсменам па колькасці ўзнагарод у гісторыі Алімпійскіх гульняў.

Раней Фэлпс падтрымаў калегу па камандзе Лілі Кінг, якая выступіла з крытыкай на адрас расіянкі Юліі Яфімавай.

Увечары ў панядзелак пасля паўфінальнага заплыву на дыстанцыі 100 м чатырохкратная чэмпіёнка свету Яфімава выклікала крытыку Кінг, падняўшы пасля фінішу указальны палец уверх.