Беларускія вайсковыя лётчыкі атрымалі срэбныя медалі на конкурсе «Авіядартс-2016»

Авіятары з Ваенна-паветраных сіл Беларусі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах штурмавой авіяцыі і баявых верталётаў у межах арганізаванага ў Расіі конкурсу «Авіядартс-2016».

10.08.2016 / 12:12

У абедзвюх намінацыях беларускія экіпажы, якія выкарыстоўвалі штурмавікі Су-25 і верталёты Мі-8, заваявалі срэбныя медалі.

Беларускія Су-25, якія ўдзельнічалі ў конкурсе. Фота vsr.mil.by.

Акрамя беларускай і расійскай каманд у конкурсе ўдзельнічалі каманды Кітая і Казахстана. Усяго ў спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 50 экіпажаў баявых самалётаў і верталётаў, піша vsr.mil.by.

У выніку ў камандным заліку першае месца атрымала Расія, другое — Беларусь, трэцяе — Кітай.

Пазнаёміцца з вынікамі спаборніцтваў у кожнай намінацыі можна на сайце armygames2016.mil.ru

Аляксандр Гелагаеў