Рыа 2016. Пасля валейбольнага матча дайшло да бойкі ФОТА
Матч Польшча — Іран (3:2) скончыўся канфліктам.
10.08.2016 / 14:29
Пасля матча гульцы падскочылі да сеткі. Капітан польскай каманды Міхал Kубяк «не так паглядзеў» і паказаў пальцам у бок супернікаў. Там хтосьці ўзяў ініцыятыву і тузануў сетку, каб напалохаць Кубяка. Пасля гэтага каманды ўжо трэба было разнімаць.
Трэнер Стэфан Анціга прасіў не раздзімаць канфлікт, але паколькі ў Іране часта даходзіць да падобных гарачых здарэнняў і іранскі капітан пагражаў польскім журналістам, выпадак трапіў у СМІ.