Сына міністра прыроды не зарэгістравалі кандыдатам, адкрыўшы шлях у парламент «атаману» Улаховічу

11.08.2016 / 23:35

На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіўся спіс кандыдатаў у дэпутаты па Мінскай вобласці.

Звяртае на сябе ўвагу Сенніцкая акруга №76, дзе ад сямі прэтэндэнтаў, якія здавалі дакументы на рэгістрацыю, засталося толькі трое кандыдатаў.

Прычым сярод выкрасленых аказаўся намеснік гендырэктара агракамбіната «Ждановічы» Віктар Каўхута. 33-гадовы менеджар — сын міністра прыроды Андрэя Каўхуты. Ён вылучаўся ад працоўнага калектыву.

Ініцыятыва Каўтухі аказалася недарэчнай?

Кампанія ў Сенніцы падабралася што трэба — актывіст Ілля Дабратвор, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (ёсць і такая!) Васіль Задняпраны і «казачы атаман», прадстаўнік Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч.

Нагадаем, што па прагнозе «НН» менавіта Улаховіч стане пераможцам «гонкі» па 76-ай акрузе.

ЯМ