Герасіменя пераўзышла сябе: бронза Рыа і рэкорд!

14.08.2016 / 09:36

Беларуская прыгажуня Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу Алімпіяды на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Пры гэтым яна пераўзышла свой ранейшы асабісты рэкорд і рэкорд Беларусі на 0,17 секунды — 24,11.

Першае месца заняла Перніла Блюм з Даніі (24,07), другое — амерыканка Сімона Мануэль (24,09).

Папярэдні свой рэкорд на гэтай дыстанцыі Герасіменя паставіла на Гульнях у Лондане-2012. Тады яна праплыла за 24,28, і гэта дало ёй срэбра. Тады Герасіменя ўпершыню пакаштавала алімпійскі медаль на зуб.

Развітвацца са спортам Герасіменя не збіраецца: навошта, калі яе вынікі ўсё яшчэ растуць?