Рыа-2016: Бягун з Паўднёвай Афрыкі пабіў рэкорд легендарнага Джонсана
15.08.2016 / 05:38
Паўднёваафрыканскі бягун Уэйд ван Нікерк стаў алімпійскім чэмпіёнам на дыстанцыі 400 метраў, пабіўшы пры гэтым сусветны рэкорд амерыканца Майкла Джонсана, які трымаўся 17 гадоў.
У фінальным забегу на 400 метраў ван Нікерк паказаў час 43,03 секунды, што адразу на 0,15 секунды лепш за рэкорд знакамітага Джонсана і на неверагодныя 0,45 секунды лепш ранейшага асабістага рэкорду самога ван Нікерка.
Сярэбраны медаль на гэтай дыстанцыі выйграў грэнадец Джэймс Кірані, бронзавы - Лашон Мерыт з ЗША.