Эндзі Марэй выйграў тэнісны турнір у Рыа
15.08.2016 / 05:42
Брытанскі тэнісіст Эндзі Марэй выйграў «золата» на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, стаўшы такім чынам двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.
У фінале мужчынскага тэніснага турніру ў адзіночным разрадзе Эндзі Марэй перамог аргенцінца Хуана Марціна дэль Потра 3:1 (7:5, 4:6, 6:2, 7:5).
Шатландзец Марэй у першы раз стаў алімпійскім чэмпіёнам у Лондане чатыры гады таму.
Медаль Марэя стаў ужо пятым залатым медалём, выйграным брытанскімі спартоўцамі ўсяго за адзін дзень у Рыа-дэ-Жанейра.