Беларусы не змаглі выйсці ў фінал скачкоў у вышыню
15.08.2016 / 06:01
Беларускія лёгкаатлеты не змаглі выйсці ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў па скачках у вышыню.
Андрэй Чурыла заняў 30-е месца з вынікам 2,22 метра, а Дзмітрый Набокаў стаў 43-м, скарыўшы вышыню 2,17.
Адзначым, што 11 атлетаў змаглі пераадолець планку 2,29 метра.