У каталікоў вялікае свята — Прачыстая (Спленне)

У гэты дзень свяцяць кветкі і зёлкі.

15.08.2016 / 06:30

15 жніўня ў рыма-каталікоў і грэка-каталікоў — Прачыстая (Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі).

У гэты дзень свяцяць кветкі і зёлкі.

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — гэта поўная назва свята ў рыма-каталікоў — з’явілася ў V ст. Грэка-каталікі называюць гэтае свята Успеннем Найсвяцейшай Багародзіцы. У народзе ж замацаваліся назвы Прачыстая або Спленне.

Свята належыць да ліку «гадавых», «абавязковых» святаў.

У Польшчы і Літве гэты дзень ёсць дзяржаўным святам.

Праваслаўныя Спленне адзначаюць 28 жніўня.