Дзевяцігадовая дзяўчынка загінула на пажары ў Пастаўскім раёне

15.08.2016 / 08:27

У Пастаўскім раёне пры пажары загінулі два чалавекі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віцебскага АУМНС.

Паведамленне аб пажары ў вёсцы Шурпікі Юнькаўскага сельсавета паступіла ў МНС днём 14 жніўня.

«У выніку пажару загінулі 9-гадовая дачка гаспадара і яго 45-гадовы знаёмы. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС насельніцтвам выратаваны гаспадар дома», - гаворыцца ў паведамленні.