Адзіную расійскую лёгкаатлетку усё ж дапусцілі да Алімпіяды

15.08.2016 / 08:37

Спартыўны арбітражны суд (CAS) задаволіў апеляцыю расійскай лёгкаатлеткі Дар'і Клішынай на рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) не дапусціць яе да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Пра гэта ў панядзелак, 15 жніўня, паведамляе Reuters.

Reuters.com

«Бакі былі праінфармаваныя, што ў спартсменкі застаецца права прыняць удзел у Гульнях-2016», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Слуханні па справе спартсменкі адбыліся 14 жніўня і працягваліся больш за чатыры гадзіны. Яшчэ некалькі гадзін спатрэбілася на прыняцце рашэння.

«Судзейская панэль была сусветнага класа, яны цалкам зразумелі пытанне», - сказаў адвакат спартсменкі Пол Грын пасля завяршэння пасяджэння. Паводле яго слоў, IAAF не выказала сумненняў у тым, што Клішына — «чысты» атлет.

Раней у нядзелю прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Марк Адамс заявіў, што ў выпадку поспеху ў CAS спартсменка пройдзе ўсе тры прыступкі допуску да Гульняў, ужытага да астатніх расіянаў.

***

13 жніўня стала вядома, што IAAF адхіліла Клішыну ад удзелу ў Алімпійскіх Гульнях, нягледзячы на тое, што раней дапусціла яе. Дыскваліфікаваць дзяўчыну было вырашана пасля вывучэння дакладу незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) на чале з канадскім юрыстам Рычардам Макларэнам.