Міністр Лаўроў заявіў пра неабвержныя доказы па справе аб «дыверсіі» ў Крыме
15.08.2016 / 12:15
У Расіі ёсць неабвержныя доказы таго, што ўлады Украіны даўно планавалі дыверсію ў Крыме, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі пра відэазапісы допытаў падазраваных.
ria.ru
Расія валодае неабвержнымі доказамі таго, што ўлады Украіны даўно планавалі дыверсію ў Крыме з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю на паўвостраве. Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы са сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Екацярынбургу.
«У нас ёсць у дадатак да таго, што вы бачыце па тэлебачанні, неабвержныя доказы таго, што гэта была дыверсія, якая планавалася даўно па лініі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і мела на мэце дэстабілізацыю абстаноўкі ў расійскім Крыме», - сказаў Лаўроў.