Байкер з Паставаў, праехаўшы 3000 км у мотатурнэ, загінуў за 30 км ад дома

15.08.2016 / 14:16

Жыхар Паставаў Аляксандр Захарыч здзейсніў мотатурнэ працягласцю 3000 км. З роднага горада ён адправіўся па маршруце: Адэса (Украіна) — Малдова — Львоў (Украіна). Але на зваротнай дарозе матацыкліст загінуў. Мужчыну было 33 гады.

Фота са старонкі А. Захарыча УКантакце

ДТЗ адбылося 12 жніўня ў 19.15 у Мядзеле Мінскай вобласці: матацыкліст сутыкнуўся з грузавіком ГАЗ. Праз дзве гадзіны мужчына памёр у бальніцы, паведамляе ДАІ. Няшчасце адбылося ў менш чым 30 км ад дома вандроўніка.

Напярэдадні гібелі, 11 жніўня, байкер яшчэ выкладваў на сваю старонку ў сацсетцы жыццярадасныя здымкі з свайго турнэ. Цяпер яго сябры і блізкія пішуць спачуванні яго сям'і.