Беларускі выйшлі ў фінал Алімпіяды-2016 сярод байдарак-двоек на 500 м

Беларускі экіпаж байдаркі-двойкі ў складзе Марыны Літвінчук і Надзеі Ляпешка выйшаў у фінал Алімпіяды-2016 на дыстанцыі 500 м.

15.08.2016 / 17:44

У сваім паўфінальным заездзе Марына Літвінчук і Надзея Ляпешка з вынікам 1 хвіліна 42,285 секунды занялі 1-е месца, больш чым на секунду абышоўшы бліжэйшых пераследніц Анастасію Тодараву і Іну Грышчун з Украіны (1.43,363). Трэцяя пуцёўка ў фінал «А» дасталася экіпажу з Аўстраліі ў складзе Алісе Бал і Эліс Барнет (1.44,290).

Фінальны заезд адбудзецца 16 жніўня ў 15.00 па мінскім часе.

У канцы чэрвеня на чэмпіянаце Еўропы Марына Літвінчук і Надзея Ляпешка заваявалі бронзу.

На Алімпіядзе-2016 беларускія байдарачніцы выступяць яшчэ ў дзвюх дысцыплінах — сярод адзіночак на 500 м (Вольга Худзенка, 17-18 жніўня) і сярод чацвёрак на 500 м (Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Маргарыта Махнева, 19-20 жніўня).

На Алімпіядзе-2012 у Лондане беларуская байдарка-чацвёрка заваявала бронзу.

Чытаць цалкам: http://sport.tut.by/news/canoeing/508220.html