3 верасня — вандроўка ў Жыровічы, Сынкавічы і Слонім
18.08.2016 / 15:16
Экскурсія прысвечана знаёмству з горадам Слонімам і размешчанымі ў яго ваколіцах Жыровіцкім манастыром і Сынкавіцкай царквой.
У пачатку Вас чакае агляд пярліны беларускага дойлідства, Сынкавіцкай царквы-крэпасці, помніка гатычнай архітэктуры, які перадае дух сваёй эпохі і захоўвае дагэтуль нямала таямніц свайго паходжання.
Затым Вы ўбачыце гістарычны цэнтр Слоніма з культавымі пабудовамі ХVІ-ХІХ стст., у якіх выявіліся рысы архітэктуры готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму.
Завяршэннем экскурсіі стане наведванне Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра — духоўнага цэнтра, а таксама самага вядомага манастыра ў нашай краіне. Тут знаходзіцца адна з найвялікшых святынь Беларусі — цудатворны абраз Божай Маці Жыровіцкай. Акрамя манастырскага комплексу, у Жыровічах знаходзяцца Духоўная Семінарыя і акадэмія, у якой навучаюцца будучыя святары. Па дарозе з манастыра наведаем адну з дзеючых святых крыніц. Тут можна будзе набраць святой вады.
Цана вандроўкі: 40 рублёў на чалавека
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 222 33 21, (29) 765 25 45, (29) 650 61 02 (Лідзія).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271