18 жніўня беларускі рубель зноў умацаваўся да даляра

18.08.2016 / 12:23

На Беларускай валютна-фондавай біржы 18 жніўня даляр працягнуў зніжэнне да рубля, апусціўшыся з пачатку месяца ўжо на 3%.

Даляр знізіўся на BYN0,001 да 1,9288 рубля.

Еўра патаннеў на BYN0,0001 да 2,1832 рубля.

Расійскі рубель умацаваўся на BYN0,0003 да 3,0306 рубля за 100 расійскіх рублёў.