Загадкавае самагубства салдата

У адной з часьцей, разьмешчаных на тэрыторыі Менскага раёну, днямі загінуў салдат тэрміновай службы. Як паведамілі ў Беларускай ваеннай пракуратуры (БВП), салдат выкінуўся з вакна 4‑га паверха. Па факце гібелі вайскоўца ўзбуджана крымінальная справа.

04.06.2008 / 10:22

У адной з часьцей, разьмешчаных на тэрыторыі Менскага раёну, днямі загінуў салдат тэрміновай службы. Як паведамілі ў Беларускай ваеннай пракуратуры (БВП), салдат выкінуўся з вакна 4‑га паверха. Па факце гібелі вайскоўца ўзбуджана крымінальная справа. Што ці хто падштурхнуў хлопца да самагубства, пакуль невядома.

Сьледства высьвятляе ўсе абставіны трагедыі.

Разам з тым, у БВП падкрэсьлілі, што вэерсія аб нестатутных адносінах, якія маглі б стаць прычынай самагубства, не знайшла пацьвярджэньня.

Мікола Дзябёла, «Зьвязда»