Маладафронтаўцы заклікаюць 25 жніўня на паэтычныя чытанні каля помніка Купалу, а потым — рушанне пад сцягамі

20.08.2016 / 12:32

«Малады фронт» прапануе распачаць конкурсам «Купальскія чытанні» святкаванне 25-й гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону.

Актывісты плануюць правесці ў Менску 25 жніўня святочнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да плошчы Незалежнасці.

Перад пачаткам шэсця «Малады фронт» правядзе «Купальскія чытанні».

Акрамя таго, 25 жніўня «Малады фронт» заклікае фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сцягамі, посціць святочныя навіны і віншаванні пад хэштэгам #незалежнасці25.