Аляксандра Герасіменя расказала, калі плануе выйсці замуж

21.08.2016 / 21:54

Аляксандра Герасіменя плануе выйсці замуж у наступным годзе. Пра гэта беларуская плыўчыха распавяла ў эфіры тэлеканала АНТ. «У бліжэйшы час я планую рыхтавацца да чэмпіянату свету. Але, вядома, буду надаваць увагу сваёй будучай сям'і.

І ўсё дакладна - я планую выйсці замуж. Але гэта будзе не ў гэтым годзе, а налета», - паведаміла спартсменка.

Цяпер Аляксандра Герасіменя знаходзіцца ў адпачынку і плануе аддыхнуць на моры. У верасні яна распачне трэніроўкі. Аляксандра Герасіменя на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Гэта ўжо трэцяя алімпійская ўзнагарода 30-гадовай спартсменкі. У Лондане-2012 плыўчыха двойчы была срэбраным прызёрам на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем.