Бясплатнаму аўтобусу далі нумар

Часовы аўтобус, які пусьцяць у сувязі з закрыцьцём «Кастрычніцкай» станцыі, будзе мець нумар 33.

04.06.2008 / 13:33


Часовы аўтобус, які пусьцяць у сувязі з закрыцьцём «Кастрычніцкай» станцыі, будзе мець нумар 33.

Аўтобусы пачнуць курсіраваць зь 9 чэрвеня ад станцыі мэтро «Інстытут Культуры» да станцыі «Плошча Перамогі».

У адрозьненьні ад «сотага» маршруту, 33‑ці ня будзе спыняцца ля Цырку і каля паштамту. На маршруце будуць працаваць каля 20 сучлененых аўтобусаў «МАЗ‑105» з інтэрвалам у паўтары хвіліны, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны».