У цэнтральнай Італіі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, загінулі не менш за 13 чалавек

24.08.2016 / 07:44

Землятрус магнітудай 6,2 адбыўся ў цэнтральнай Італіі, на поўдзень ад горада Перуджа, паведамляе Геалагічная служба ЗША. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Рыме.

corriere.it

Мэр горада Аматрыс паведаміў мясцовай радыёстанцыі, што ў цэнтры горада паваліліся некаторыя будынкі, пад абломкамі якіх ёсць людзі. Ён таксама сказаў, што ў выніку землятрусу горад застаўся без электразабеспячэння.

Землятрус адбыўся прыкладна ў 3:30 па мясцовым часе раніцы серады.

Газета La Repubblica паведамляе, што ў Рыме на працягу 20 секунд гайдаліся будынкі.

Паведамляецца, што некалькі чалавек загінулі, не менш за 13.