Лукашэнка павіншаваў Парашэнку з Днём Незалежнасці

24.08.2016 / 08:12

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны нязменна характарызуюць павагу, падтрымку і ўзаемнае імкненне да ўмацавання добрых, сяброўскіх стасункаў», - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння, канструктыўны і адкрыты дыялог атрымаюць далейшае развіццё на карысць беларускага і ўкраінскага народаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу брацкай Украіны - міру і працвітання.