Пасядзець на газоне каля чыгуначнага вакзала ў Мінску прыйшло чатыры чалавекі ФОТА
24.08.2016 / 21:26
Мінчанка Вікторыя Біран у фэйсбуку заклікала ўсіх ахвотных прыйсці 24 жніўня у 19:00 на мінскі чыгуначны вакзал і пасядзець на газоне:
Па выніку, акцыю наведала не больш за чатыры чалавекі. Пры гэтым лічба пастаянна вагалася: хтосьці адыходзіў, а пасля вяртаўся.
Міліцыя ніяк не рэагавала на «пасядзелкі», таму акцыя скончылася без эксцэсаў і нашмат раней — у 19:45 газон каля вакзала быў вызвалены.