За паўгадзіны 400 бел-чырвона-белых сцяжкоў. «Альтэрнатыва» віншуе мінчукоў

25.08.2016 / 13:43

Актывісты міжнароднага грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» правялі ў цэнтры Мінска святочную акцыю з нагоды 25-годдзя ўступлення ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

На скрыжаванні вуліцы Няміга з праспектам Пераможцаў лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан і яшчэ два актывісты арганізацыі раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя сцяжкі з гербам «Пагоня».

За паўгадзіны, якія доўжылася акцыя, актывісты пасьпелі раздаць амаль паўтысячы бел-чырвона-белых сьцяжкоў.