У Мінску дзяўчынка трапіла пад трамвай

абноўлена

25.08.2016 / 14:37

Аварыя адбылася 25 жніўня, каля 13.50, на Лагойскім тракце.

Зелёный луг, на трамвайных путях ЧП. По показаниям свидетелей, девочка 11ти лет выбежала под трамвай. @tutby pic.twitter.com/sBXKw6rXw4

— Angelika (@angelika_3829) 25 августа 2016 г.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

twitter.com/angelika_3829

«Надзвычайнае здарэнне адбылося на трамвайных рэйках — дзяўчынка, выходзячы з аднаго трамвая, трапіла пад другі, які рухаўся па сустрэчнай лініі», - удакладніла БелТА Кацярына Журымская. Дзіця атрымала нязначныя траўмы.