Мінгандлю афіцыйна перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

26.08.2016 / 11:10

Міністэрства гандлю афіцыйна перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Такое рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта Беларусі №317 ад 23 жніўня 2016 года, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з указам, Міністэрства гандлю цяпер будзе называцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакумент таксама сцвярджае эмблему і сцяг ведамства, якія адрозніваюцца ад ранейшых толькі надпісам.

Указ уступае ў сілу з 8 верасня 2016 года.