Ля берагоў Італіі выратавалі 1 100 уцекачоў

29.08.2016 / 07:27

1100 уцекачоў выратавала берагавая ахова Італіі ў нядзелю. Усе яны, адзначаецца ў паведамленні італьянскіх уладаў, былі выяўленыя ў Сіцылійскім праліве.

Мігранты перасоўваліся на васьмі гумовых лодках, двух пласкадонках і вялікім рыбалоўчым судне. Прадстаўнікі берагавой аховы не паведамілі краін паходжання бежанцаў.

Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, апублікаваных 26 жніўня, толькі ў гэтым годзе ў Італію марскім шляхам прыбылі каля 105 тысяч бежанцаў, большасць з якіх адправіліся з Лівіі. 2700 мігрантаў загінулі ў перапоўненых лодках.

Пасля закрыцця «балканскага маршруту» і дасягненні пагаднення па уцекачам паміж ЕС і Турцыяй, марскі шлях з Лівіі ў Італію стаў ледзь не галоўным спосабам для мігрантаў трапіць у Заходнюю Еўропу.