Учора на «Барысаў-Арэне» быў усталяваны антырэкорд наведванняў сваіх матчаў

29.08.2016 / 07:33

Матч БАТЭ — «Белшына» (2:1) у рамках 20-га тура чэмпіянату Беларусі наведалі 3 590 гледачоў.

Гэта антырэкорд наведвальнасці матчаў барысаўскага клуба на «Барысаў-Арэне». Папярэдні антырэкорд складаў 4311 гледачоў і быў усталяваны на матчы БАТЭ супраць «Віцебска» ў 14-м туры сезона-2016.

Пры гэтым сярэдняя наведвальнасць барысаўчан у гэтым сезоне знаходзіцца на ўзроўні 5 342 гледачоў. Па гэтым паказчыку БАТЭ упэўнена лідзіруе ў вышэйшай лізе.