У Брусэлі аўтамабіль пратараніў будынак Інстытута крыміналогіі, затым узарвалася бомба

29.08.2016 / 10:01

Выбуховае прыстасаванне спрацавала недалёка ад Брусэльскага інстытута крыміналогіі. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр і пацярпелых няма.

lesoir.be

Як паведамляюць бельгійскія СМІ, прыкладна у 2:30 ночы па мясцовым часе аўтамабіль прарваўся праз агароджы інстытута, пасля чаго нападнікі ўзарвалі бомбу ля лабараторый.

Паведамляецца, што на момант выбуху ў будынку інстытута нікога не было.

У Бельгіі працягвае дзейнічаць рэжым падвышанай тэрарыстычнай пагрозы, уведзены пасля нападаў у аэрапорце і метро бельгійскай сталіцы, у выніку якіх загінулі больш за 30 чалавек.