СМІ: Інфармацыя пра смерць Карымава не пацвярджаецца

30.08.2016 / 00:13

AP

Расійскія агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў апараце прэзідэнта Узбекістана абверглі інфармацыю, якая з'явілася раней, пра смерць прэзідэнта краіны Іслама Карымава. Ніякіх афіцыйных заяў уладаў Узбекістана з гэтай нагоды не паступала.

«Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільны», - сказала крыніца агенцтва Інтэрфакс. Такую ж ацэнку стану здароўя Карымава дала крыніца расійскага дзяржаўнага агенцтва РІА Навіны.

Агенцтва не прыводзяць імёны сваіх суразмоўцаў.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не пацвердзіў інфармацыю пра смерць Карымава выданню Life.ru.