На сёння абяцаюць кароткачасовыя дажджы

30.08.2016 / 08:02

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер заходні паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Максімальная тэмпература паветра ў межах ад + 17°С да + 23°С; па паўднёвым усходзе +24.. + 26°С.

У Мінску: кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Максімальная тэмпература паветра +19.. + 21°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.