Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі

30.08.2016 / 10:15

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

У сустрэчы возьмуць удзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каятана дэ Зулуета Оўтрам.