Лось стаў прычынай двайнога ДТЗ пад Мінскам
30.08.2016 / 10:59
Лось, што выбег на дарогу, стаў прычынай двайнога ДТЗ на трасе Р1 Мінск — Дзяржынск, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.
«Лось выбег на дарогу і яго збіў Opel. Ад удару машына вылецела ў кювет. У салоне ехала сям'я з трох чалавек, усе з цяжкімі траўмамі адпраўленыя ў бальніцу.
Гадзінай пазней на лася наехала Skoda, пры гэтым аўтамабіль збіў спачатку выстаўлены экіпажам ДАІ дарожны знак 4.2.1. (аб'езд перашкоды справа), а затым наехаў на тушу лася і перакуліўся на праезнай частцы. Кіроўца таксама пацярпеў і быў шпіталізаваны», — удакладніла Кацярына Сільчанка.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.