Ryanair: У сацсетках «гуляе» фальшывая спасылка на бясплатныя квіткі
Ірландская авіякампанія Ryanair звярнулася з адмысловым заклікам да карыстальнікаў сацыяльных сетак.
30.08.2016 / 11:02
Нагодай стала тое, што ў сацсетках актыўна распаўсюджваецца спасылка, якая прапаноўвае нібыта два бясплатныя квіткі ад Ryanair «у гонар 35-годдзя кампаніі».
Актыўна гэтая спасылка распаўсюджваецца ў Facebook. Ryanair заклікае карыстальнікаў сацсетак не трапляцца на вуду махляроў. Авіякампанія заяўляе, што гэта фальшывая «акцыя», таму спасылку раяць не распаўсюджваць.