Крэмль не знайшоў пацвярджэння паведамленняў пра смерць Карымава

30.08.2016 / 12:36

У Крамлі ведаюць пра хваробу прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, але паведамленні пра яго смерць не знайшлі пацверджання.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Нейкіх дэталяў мы не маем і напэўна было б няправільна даваць дэталі з Крамля наконт стану кіраўніка Узбекістана», - сказаў ён.