Гродзенскі даішнік здзейсніў суіцыд на працоўным месцы

30.08.2016 / 13:03

29 жніўня ў будынку Упраўлення ДАІ здзейсніў суіцыд супрацоўнік дадзенага падраздзялення, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прычыны і абставіны высвятляюцца ў ходзе праверкі, якую праводзіць УСК па Гродзенскай вобласці.

Паводле неафіцыйных крыніц, намеснік камандзіра ўзвода павесіўся ў працоўным кабінеце.