Віцэ-прэм'ер Расіі назваў хлуснёю паведамленні пра новую формулу цаны на газ для Беларусі

08.09.2016 / 12:07

tass.ru

Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў журналістам у чацвер, што паведамленні аб дасягненні дамовы пра змяненне формулы цаны на газ для Беларусі не адпавядае рэчаіснасці, перадае «Інтэрфакс».

Раней пра тое, што Расія і Беларусь папярэдне ўзгаднілі новую схему цэнаўтварэння на расійскі газ, паведамляла газета «Коммерсант».

«Магу толькі сказаць, што ўсё, што пісалася з нагоды таго, што там нешта ўзгоднена, гэта ўсё няпраўда. Гэта ўсё ілжывая інфармацыя, якая не адпавядае сапраўднасці», - сказаў Дварковіч. Ён дадаў, што перамовы па гэтым пытанні з Мінскам працягваюцца.

26 жніўня «Коммерсант» паведаміў, што Расія і Беларусь на ўзроўні профільных ведамстваў і міністэрстваў папярэдне ўзгаднілі новую схему фармавання цаны на расійскі газ.