У суботу ў Мінску да +25

10.09.2016 / 09:20

У суботу, 10 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы. Максімальная тэмпература паветра +20.. + 26°C, па паўднёвым захадзе да + 29°C.

У сталіцы: без істотных ападкаў. Максімальная тэмпература паветра каля + 25°C.